На месцы наезду на жанчыну-пешахода ў Смаргоні
13 сакавіка каля 6 гадзін раніцы на вуліцы Якуба Коласа ў Смаргоні адбыўся наезд на пешахода, паведамляе абласная ДАІ
Устанавілі, што 71-гадовы кіроўца легкавіка «Citroën» рухаўся па вуліцы Якуба Коласа і пры пад’ездзе да пешаходнага перахода каля дома №106 не прадставіў перавагу ў руху жанчыне-пешаходу ды наехаў на яе на пераходзе.
40-гадовую пацярпелую шпіталізавалі ў бальніцу з пашкоджаннямі рознай ступені цяжкасці.
Па факце гэтага ДТЗ прызначана праверка, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ