Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, паведамляе МНС
15 сакавіка ў 11.04 выратавальнікам паступіла паведамленне пра загаранне легкавіка на вуліцы Таўлая ў Гродне. У выніку пажару легкавік знішчаны, а таксама агнём пашкоджаны яшчэ два аўтамабілі, якія стаялі побач. Прычына ўзгарання высвятляецца.
16 сакавіка ў 04.10 выратавальнікам паведамілі пра пажар у нежылым доме ў вёсцы Новы Двор Свіслацкага раёна. У выніку агнём пашкоджаны перакрыцці і маёмасць у доме. Прычына пажару высвятляецца. Па адной з версій, да ўзгарання магло прывесці неасцярожнае абыходжанне з агнём. Вінаватая асоба ўстанаўліваецца, адзначаецца ў паведамленні.