За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся тры пажары, паведамляе МНС
Тушаць гаспадарчую пабудову ў аграгарадку Свіслач
Днём 17 сакавіка ў аграгарадку Свіслач Гродзенскага раёна гарэла гаспадарчая пабудова. Агонь пашкодзіў дах будынка на плошчы 20 квадратных метраў, а таксама маёмасць у ім.
Усё, што засталося ад лазні ў Любчы
Вечарам 17 сакавіка ў гарадскім пасёлку Любча Навагрудскага раёна цалкам згарэла прыватная лазня.
Гарэла хата ў Навагрудку
17 сакавіка ў 22.56 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у жылой хаце на вуліцы Чарнышэўскага ў Навагрудку. У выніку загагарання пашкоджана маёмасць у хаце.
У хаце пасля пажару
Прычыны пажараў высвятляюцца.
Фота МНС