З дзецьмі ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва
Пра гэта паведамляе рэсурс абласной ДАІ
Інспектары правялі з дзецьмі прафілактычную гутарку у межах рэспубліканскай акцыі «Рух па правілах», якая пройдзе ў Беларусі з 19 па 26 сакавіка.
Супрацоўнікі ДАІ растлумачылі дзецям патрабаванні Правіл дарожнага руху пра неабходнасць пазначаць сябе флікерамі ў цёмны час сутак, а таксама патлумачылі парадак перасячэння праезджай часткі дарогі раварыстамі, пешаходамі і на сродках персанальнай мабільнасці, які рэгламантаваны пунктамі 150 і 151 ПДР.
На развітанне інспектары ўручылі дзецям святлоадбівальныя элементы.
Фота ДАІ