Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, адзін чалавек атрымаў апёкі рук, паведамляе МНС
18 сакавіка ў 18.08 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у жылой хаце ў вёсцы Ляхаўка Шчучынскага раёна. У выніку ўзгарання пашкоджаны дах, перакрыцці і сцены, знішчана маёмасць у хаце.
Вечарам 18 сакавіка ў вёсцы Альхоўка Астравецкага раёна гарэла кватэра. Агнём пашкоджаны сцены і маёмасць у кватэры. Пры самастойным тушэнні пажару атрымаў тэрмічныя апёкі 1 – 2 ступені абедзвюх рук брат гаспадыні, якога шпіталізавалі ў мясцовую бальніцу ў здавальняючым стане.
Прычыны пажараў высвятляюцца.