У Скідзелі гарэў гараж
Наступствы пажару ў гаражы
Днём 19 сакавіка на прыватным падворку ў Скідзелі гарэў блочны гараж.
Як распавёў выратавальнікам гаспадар гаража, раніцай ён паставіў у гараж машыну, папаліў, кінуў недапалак і на некаторы час з’ехаў. Калі вярнуўся, убачыў, што з будынка выбіваецца дым, і адразу паведаміў пра тое ў МНС.
Легкавік пасля пажару ў гаражы
Каля паўгадзіны спатрэбілася выратавальнікам на ліквідацыю ўзгарання. Агонь пашкодзіў маёмасць, перакрыцці і дах у гаражы, а таксама леккавік «Opel Zafira», які там стаяў.
Мяркуемая прычына пажару — неасцярожнасць пры паленні.
Вечарам 19 сакавіка жыхарка вёскі Новая Гожа Гродзенскага раёна паведаміла выратавальнікам, што ў адным з пяціпавярховікаў гарыць кватэра.
У Новай Гожы ў кватэры гарэлі ўваходныя дзверы
Калі работнікі МНС прыбылі на месца, то ў пад’ездзе шматкватэрнага дома на пятым паверсе гарэлі ўваходныя дзверы ў адной з кватэр.
Пасля пажару
Высвятлілася, што жыллё належыць 59-гадовай пенсіянерцы. На момант пажару жанчына знаходзілася ў дальнім пакоі, пах гарэлага і шум яна не чула. Выратавальнікаў выклікала суседка.
Ад агню пацярпелі толькі дзверы
Работнікі МНС хутка ліквідавалі пажар. Агонь пашкодзіў уваходныя дзверы ў кватэру. Людзі не пацярпелі. Эвакуацыя жыхароў пад’езда не спатрэбілася.
Прычынай пажару ў гэтым выпадку мог стаць падпал, адзначаецца ў паведамленні.
Фота МНС