Пра гэта паведамляе абласны рэсурс МНС
Падчас сустрэчы ў цэнтры сацабслугоўвання насельніцтва
У 2024 годзе на Слонімшчыне адбылося 8 вогненных здарэнняў, 1 чалавек загінуў. Часта ахвярамі агню становяцца прадстаўнікі «залатога» узросту. На іх у Слонімскім раёне выратавальнікі звяртаюць асаблівую ўвагу.
Падчас сустрэчы
Разам з старшынёй Слонімскай раённай арганізацыі таварыства Чырвонага Крыжа Таццянай Несцяровіч работнікі райадзела МНС арганізавалі сустрэчу з актывістамі цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Інспектар прапаганды навучыла ўдзельнікаў сустрэчы, як патрэбна сябе паводзіць падчас надзвычайнай сітуацыі і што рабіць пры атрыманні сігнала «Увага ўсім!».
Падчас інтэрактыўнай гульні пенсіянеры даведаліся, што часта прыводзіць да пажару і паўтарылі правілы бяспекі ў быце, якія дапамогуць пазбегнуць вогненай трагедыі.
Таксама інспектар звярнула ўвагу на некантраляванае выпальванне сухой расліннасці вясной, падчас якога траўмуюцца людзі і гіне маёмасць, і заклікала прытрымлівацца правілаў бяспекі падчас навядзення парадку на сваіх агародах і лецішчах ды папярэдзіла пра адказнасць за парушэння патрабаванняў бяспекі.
Прадстаўнік Чырвонага Крыжа арганізавала для прысутных майстар-клас па аказанні першай дапамогі пры атрыманні апёкаў, правяла віктарыну «Беражыце сябе! Будзьце здаровы!» і распавяла, як падтрымліваць здаровы лад жыцця.
Пра здаровы лад жыцця
Напярэдадні Міжнароднага дня барацьбы з туберкулёзам Таццяна Несцяровіч уручыла ўдзельнікам сустрэчы інфармацыйныя буклеты і правяла анкетаванне «Белы рамонак», дзе прысутныя самастойна знаходзілі адказы на зададзеныя пытанні.
Напрыканцы сустрэчы прадстаўніцы старэйшага пакалення паглядзелі навучальны відэафільм і атрымалі інфармацыйныя буклеты, каб яшчэ раз успомніць пра важнасць выканання правілаў бяспекі ў паўсядзённым жыцці.
Фота МНС
Больше всего она мечтает выступать на большой сцене.
Только противогололёдного материала заготовлено 3230 тонн.
Считается, что 22 ноября зима вступает в свои права.
Министр обороны Беларуси генерал-лейтенант Виктор Хренин открыл 22 ноября в Слонимском гарнизоне модернизированный стадион «Гвардейский».
О погоде в Гродненской области на 22-24 ноября рассказали синоптики.
В планах у предприятия - строительство нового логистического центра.