Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыўся адзін пажар, паведамляе МНС
22 сакавіка ў 15.32 выратавальнікам паступіла паведамленне пра загаранне легкавіка «Аўдзі-80» на неахоўнай стаянцы на вуліцы 1 Мая ў Іўі.
У выніку загарання пашкоджана панэль прыбораў і аздоба салона.
Прычына пажару высвятляецца.