За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся тры пажары, адзін чалавек загінуў, паведамляе МНС
Ілюстрацыйнае фота
Днём 26 сакавіка на праспекце Кузняцова ў Гродне гарэў легкавік «Citroen C5» 2001 года выпуску. У выніку ўзгарання пашкоджана пярэдняя частка «Citroen C5» і задняя частка прыпаркаванага побач легкавіка «Mitsubishi Space Star» 1999 года выпуску.
26 сакавіка ў 22.32 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у жылой хаце ў вёсцы Ненадовічы Дзятлаўскага раёна. Агнём знішчаны дах, перакрыцці і маёмасць у хаце, пашкоджаны сцены. У 23.12 быў знойдзены мёртвым гаспадар хаты 1954 года нараджэння.
Раніцай 27 сакавіка выратавальнікам паведамілі пра загаранне ўваходных дзвярэй у кватэры на вуліцы Піліпа Пестрака ў Гродне. Агонь пашкодзіў абшыўку дзвярэй.
Прычыны пажараў высвятляюцца.
Сегодня, 11 апреля, в Москве проходит церемония прощания с рэпером Пашей Техником (Павел Ивлев). С…
В понедельник до +22 градусов. Прогноз погоды на 12-14 апреля по г. Гродно и Гродненской…
Если вы хотите приготовить тесто так же, как это делают пекари, воспользуйтесь несколькими их лучшими…
Если вы хотите удивить гостей нежным и ароматным мясом с интересной начинкой — этот рецепт…
В Беларуси введена новая медицинская специальность - врач физической и реабилитационной медицины.
На первый взгляд, это история о материнстве в 40 лет. Но за ней — настоящий…