Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, паведамляе МНС
Днём 30 сакавіка ў вёсцы Горна Зэльвенскага раёна на прыватным падворку цалкам згарэла гаспадарчая пабудова.
Яшчэ адна прыватная гаспадарчая пабудова гарэла вечарам 30 сакавіка ў Іўі ў завулку Набярэжным. У выніку ўзгарання пашкоджаны перакрыцці і маёмасць у пабудове, закурадымлены сцены.
Прычыны пажараў высвятляюцца.