На месцы ДТЗ у Дзятлаўскім раёне
31 сакавіка каля 06.23 падчас ДТЗ у Дзятлаўскім раёне пацярпеў раварыст, паведамляе абласная ДАІ
Устанавілі, што 55-гадовы кіроўца малакавоза МАЗ рухаўся на 60-м кіламетры аўтадарогі Любча – Навагрудак – Дзятлава і наехаў на раварыста, які рухаўся ў адным з ім накірунку.
Пасля наезду 61-гадовага раварыста з траўмамі рознай ступені цяжкасці даставілі ў бальніцу.
ДАІ заклікае кіроўцаў быць уважлівымі на дарогах.
Фота ДАІ