На месцы ДТЗ у Карэліцкім раёне
У Карэліцкім раёне 6 красавіка адбылася аварыя, у якой пацярпелі людзі, паведамляе абласная ДАІ
Пасля сутыкнення
Устанавілі, што каля 18 гадзін 43-гадовы кіроўца мікрааўтобуса «Мэрсэдэс» на 84-м кіламетры аўтадарогі Парачаны – Навагрудак – Нясвіж рухаўся з боку Карэліч у накірунку Міра і пайшоў на абгон легкавіка «Пежо», калі той паварочваў налева.
У ваыніку ДТЗ 36-гадовая жанчына-кіроўца «Пежо» і жанчына-пасажыр атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці і былі дастаўлены ў бальніцу.
Па факце гэтага ДТЗ прызначана праверка.
Фота ДАІ