Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, паведамляе МНС
Днём 9 красавіка цалкам згарэла гаспадарчая пабудова на прыватным падворку хутара Стамяроўшчына Воранаўскага раёна.
У гэты ж дзень яшчэ адна прыватная гаспадарчая пабудова цалкам згарэла на вуліцы 1 Мая ў гарадскім пасёлку Поразава Свіслацкага раёна.
Прычыны пажараў высвятляюцца.