Недапаленыя дакументы
Пра гэта паведамляе рэсурс абласной міліцыі
Салон легкавіка, з якога зніклі дакументы
У канцы сакавіка ў Ваўкавыскі РАУС звярнуўся 59-гадовы мясцовы жыхар і распавёў, што ў яго з аўтамабіля ў вёсцы Мачуліна зніклі дакументы на машыну і на дом. Па словах пацярпелага, ноччу нехта палазіў па не замкнёным салоне аўтамабіля.
Падчас вышуку быў знойдзены 28-гадовы западозраны ў злачынстве і астаткі ад дакументаў, якія ён недапаліў, калі вырашыў знішчыць улікі.
Супраць маладога чалавека ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле, які прадугледжвае да двух гадоў пазбаўлення волі. Праваахоўнікам ён так і не змог зразумела патлумачыць матывы свайго злачынства, адзначаецца ў паведамленні.
Фота УУС