На месцы ДТЗ у Лідзе 10 красавіка
Каля 14 гадзін 10 красавіка ў Лідзе адбыўся наезд на дзіця, паведамляе абласная ДАІ
Устанавілі, што 26-гадовы кіроўца аўтамабіля ГАЗ ехаў па Савецкай вуліцы ў Лідзе і каля дома №36 здзейсніў наезд на 8-гадовую дзяўчынку, якая ішла па пешаходнаму пераходу на забаронны сігнал светлафора.
У выніку наезду дзяўчынку з траўмамі даставілі ў бальніцу.
Па факце гэтага ДТЗ прызначана праверка.
Фота ДАІ