Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі ў Гродзенскім раёне здарыліся тры пажары, выратаваны два чалавекі, паведамляе МНС
Раніцай 13 красавіка выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у цэху піламатэрыялаў у Смаргоні. У выніку ўзгарання пашкоджаны прэс для вырабу пліт ЛДСП. Пры дапамозе масак для дыхання былі выратавалі з агню два чалавекі.
Днём 13 красавіка ў аграгарадку Петравічы Навагрудскага раёна гарэла гаспадарчая пабудова. У выніку пажару знішчаны навес, пашкоджаны дах і маёмасць у пабудове.
Ноччу 14 красавіка гарэла прыватная гаспадарчая пабудова ў вёсцы Рутка-2 Навагрудскага раёна. У выніку ўзгарання знішчаны дах, перакрыцці і маёмасць у будынку, пашкоджаны сцены.
Прычыны пажараў высвятляюцца.