Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыўся адзін пажар, паведамляе МНС
15 красавіка ў 02.01 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар на прыватным падворку ў аграгарадку Харціца Мастаўскага раёна — гарэлі гаспадарчая пабудова і гараж пад адным дахам.
У выніку ўзгарання пашкоджаны дах, перакрыцці, сцены і маёмасць у будынках.
Прычына пажару высвятляецца.