У Астраўцы гарэў дом
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыўся адзін пажар, канстатуе МНС
Працуюць пажарныя
21 красавіка ў 12.16 астравецкія выратавальнікі выехалі на вуліцу Пушкіна ў Астраўцы, дзе на прыватным падворку гарэў жылы дом.
Наступствы
З-пад даху цаглянага будынка выбіваўся дым.
Гаспадыня паведаміла, што яна распаліла ў доме печ, а сама займалася гаспадарчымі справамі на двары. У нейкі момант жанчына ўбачыла, што з-пад даху выбіваецца дым і паведаміла пра тое ў райаддзел МНС.
Пасля пажару ў Астраўцы
Выратавальнікі патушылі пажар. Агонь пашкодзіў перакрыцці, сцены і маёмасць у доме.
Верагоднай прычынай узгарання стала парушэнне правілаў уладкавання і мантажу печаў, адзначаецца ў паведамленні.
Фота МНС