Ілюстрацыйнае фота
Пра гэта паведамляе абласная ДАІ
20 красавіка ў затрыманага ў Гродне кіроўцы электраскутара, які ехаў без моташлема, утрыманне алкаголю ў арганізме ў шэсць разоў перавышала дапушчальную норму.
У той жа дзень у Гродзенскім раёне ў кіроўцы легкавіка «Мазда» ўтрыманне алкаголю ў арганізме перавышала дапушчальную норму больш як у пяць разоў.
У адносінах нецвярозых кіроўцаў былі складзены адміністрацыйныя пратаколы, і цяпер ім пагражае штраф у 200 базавых адзінак і пазбаўленне правоў кіравання на пяць гадоў.