Гарэла хата ў Лідскім раёне
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыўся адзін пажар, загінуў адзін чалавек, паведамляе МНС
Тушаць
24 красавіка ў 10.29 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у вёсцы Малейкаўшчызна Лідскага раёна — гарэла жылая хата. У выніку пажару пашкоджаны дах, перакрыцці і маёмасць у хаце.
У 10.49 выратавальнікі знайшлі мёртвай гаспадыню хаты 1943 года нараджэння.
Прычына пажару высвятляецца.
Фота МНС