Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
-3 °C
Зельва
облачно с прояснениями
-3 °C
Волковыск
пасмурно
-2 °C
Мосты
облачно с прояснениями
-3 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
-3 °C
Барановичи
пасмурно
-2 °C
EUR 3.5911
USD 3.415
RUB(100) 3.3927
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Пажары на Гродзеншчыне: у Воранаўскім раёне гарэў гараж, а ў Гродне — легкавік

26 апреля 2024 9:33
Поделиться:

Гараж цалкам згарэў

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, людзі не пацярпелі, паведамляе МНС

Пасля пажару

25 красавіка ў 09.22 воранаўскія выратавальнікі выехалі тушыць прыватны гараж у аграгарадок Пераганцы. Калі байцы МНС былі на месцы, дашчаты будынак быў цалкам ахоплены агнём.

Пазней гаспадар патлумачыў, што раніцай ён зняў аккумулятар з падзарадкі, а зараднае прыстасаванне не выключыў з сеткі. Праз некаторы час суседзі паведамілі выратавальнікам, што гараж ахоплены полымем.

Паўгадзіны спатрэбілася, каб ліквідаваць пажар і не дапусціць распаўсюд агню на другія будынкі. Гараж быў цалкам знішчаны агнём.

У Гродне гарэў легкавік

Той жа раніцай, 25 красавіка, выратавальнікам паведамілі, што на вуліцы Земянгофа ў Гродне гарыць легкавік «Volkswagen-T4».

Наступствы пажару

Байцы МНС аператыўна ліквідавалі пажар. Агонь пашкодзіў маторны адсек, салон і лабавое шкло легкавіка.

Прычына вогненнага здарэння высвятляецца. Паводле адной з версій, да ўзгарання магло прывесці кароткае замыканне электраправодкі ў маторным адсеку, адзначаецца ў паведамленні.

Фота МНС

Наш канал в Telegram