Ілюстрацыйнае фота
У Мастах хутка быў раскрыты крадзеж ровара, здзейснены 23 красавіка, канстатуе рэсурс абласной міліцыі
44-гадовы мясцовы жыхар на вуліцы Клары Цэткін у Мастах заўважыў ровар «Focus» коштам 610 беларускіх рублёў, які не быў прышпілены замком, і з’ехаў на ім.
Менш як праз гадзіну ўладальнік ровара заўважыў яго знікненне і паведаміў пра гэта ў Мастоўскі РАУС. У той жа дзень супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі асобу западозранага ў злачынстве і забралі ў яго ўкрадзены ровар.
Супраць мастаўляніна ўзбудзілі крымінальную справу за крадзеж, і цяпер яму пагражае да 4 гадоў зняволення.