На месцы наезду
26 красавіка каля 11 гадзін у Лідзе на вуліцы Міцкевіча адбыўся наезд на жанчыну, якая з траўмамі патрапіла ў бальніцу, паведамляе абласная ДАІ
«Фольскваген» на пешаходным пераходзе
Устанавілі, што 52-гадовы кіроўца «Фольксвагена» ехаў па вуліцы Міцкевіча ў накірунку вуліцы Набярэжнай і пры пад’ездзе да нерэгуляванага пешаходнага перахода каля дома №32 не прапусціў жанчыну-пешахода, якая пераходзіла праезджую частку дарогі злева направа.
У выніку наезду 42-гадовую жанчыну шпіталізавалі ў бальніцу з траўмамі рознай ступені цяжкасці.
Па факце гэтага ДТЗ прызначана праверка, а ДАІ заклікае кіроўцаў быць больш уважлівымі пры пад’ездзе да пешаходных пераходаў.
Фота ДАІ