На мецы ДТЗ у Шчучынскім раёне 27 красавіка
Пра гэта паведамляе абласная ДАІ
Пасля наезду
У суботу каля 17.40 52-гадовая кіроўца легкавіка «Лада» на аўтадарозе Р-91 Астрыно – Шчучын каля вёскі Ляшчанка наехала на раварыстку, якая ехала ў адным з ёй накірунку.
У выніку наезду жанчыну-раварыстку даставілі ў бальніцу з траўмамі рознай ступені цяжкасці.
Па факце гэтага ДТЗ прызначана праверка, а ДАІ заклікае раварыстаў быць больш асцярожнымі і ўважлівымі на дарогах.
Фота ДАІ