"Прыкурылі"
28 красавіка ў Мастах падчас патрулявання інспектары ДАІ Мастоўскага РАУС звярнулі ўвагу на легкавік «Рэно», які стаяў без руху, канстатуе рэсурс абласной ДАІ
Жанчына-кіроўца патлумачыла, што спынілася, і рухавік не запускаецца.
Інспектары «прыкурылі» аўто ад сваёй машыны, пасля чаго жанчына працягнула рух.
Не забывайцеся дапамагаць адзін аднаму на дарогах, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ