На месцы ДТЗ у Навагрудскім раёне
ДТЗ з удзелам раварыста адбылося ў Навагрудскім раёне, паведамляе абласная ДАІ
Днём 29 красавіка 61-гадовы трактарыст ехаў на трактары «Беларус» па аўтадарозе Карэлічы – Валеўка – Наваельня, не забяспечыў неабходны бакавы інтэрвал і наехаў на 37-гадовага раварыста, які рухаўся ў адным з ім накірунку.
У выніку ДТЗ пацярпелага даставілі ў бальніцу з траўмамі рознай ступені цяжкасці.
Па факце гэтага ДТЗ прызначана праверка, а ДАІ заклікае кіроўцаў быць больш уважлівымі на дарогах.
Фота ДАІ