Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, паведамляе МНС
30 красавіка гарэла кватэра на трэцім паверсе шматпавярховіка на вуліцы Гастэлы ў Лідзе. Агонь пашкодзіў балконную раму і маёмасць на балконе, таксама былі закурадымлены сцены і столь у кватэры.
Вечарам 30 красавіка ў аграгарадку Дзярэчын Зэльвенскага раёна гарэў жылы дом. У выніку ўзгарання пашкоджана маёмасць, закурадымлены сцены і столь у доме.
Прычыны пажараў высвятляюцца.