Ілюстрацыйнае фота
Вечарам 3 мая гарэў жылы дом у аграгарадку Аюцэвічы Карэліцкага раёна. Агнём пашкоджаны дах, перакрыцці і сцены дома. Пад будаўнічымі абломкамі выратавальнікі знайшлі мёртвым гаспадара дома.
Раніцай 3 мая на Савецкай вуліцы ў Слоніме загарэлася і цалкам згарэла дарожна-разметачная машина «Контур». У рэанімацыю Слонімскай ЦРБ патрапіў мужчына 1998 года нараджэння з дыягназам апёкі 3-4 ступені галавы, шыі, тулава і верхніх канечнасцяў у вельмі цяжкім стане.
Таксама раніцай 3 мая гарэла гаспадарчая пабудова на прыватным падворку ў вёсцы Патака Шчучынскага раёна. Агонь знішчыў дах і перакрыцці ды пашкодзіў сцены будынка.
Яшчэ адна гаспадарчая пабудова гарэла днём 3 мая ў аграгарадку Паграгнічны Бераставіцкага раёна. У выніку ўзгарання пашкоджана маёмасць у пабудове.
4 мая ў 01.07 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у прыватнай лазні ў вёсцы Галіны Ашмянскага раёна. Там агонь знішчыў дах і перакрыцці ды пашкодзіў сцены.
Прычыны пажараў высвятляюцца.