На месцы ДТЗ у Гродне
Пра гэта паведамляе абласная ДАІ
Пасля сутыкнення матацыкла з легкавіком у Гродне
3 мая ў 12.00 у Гродне адбылося ДТЗ з удзелам матацыкла «Yamaha». 36-гадовы матацыкліст рухаўся з боку колавай развязкі вуліцы Славінскага па праспекце Кляцкова ў накірунку вуліцы Белуша, няправільна выбраў дыстанцыю да «Мэрсэдэса» наперадзе і дапусціў сутыкненне. Легкавіком кіраваў мужчына 1960 года нараджэння.
У выніку ДТЗ матацыкліст з траўмамі рознай ступені цяжкасці быў дастаўлены ў бальніцу.
Па факце гэтага ДТЗ прызначана праверка.
Фота ДАІ