На месцы ДТЗ у Бярозаўцы 5 мая
5 мая ў горадзе Бярозаўка Лідскага раёна адбылося ДТЗ з удзелам непаўнагадовага раварыста, паведамляе абласная ДАІ
Ровар пасля ДТЗ
Каля 12.30 50-гадовая жанчына рухалася на легкавіку «Хонда» па вуліцы Карзюка і наехала на падлетка, які ехаў на ровары па нерэгуляваным пешаходным пераходзе злева направа.
У выніку ДТЗ падлетак быў дастаўлены ў бальніцу з дыягназам закрытая чэрапна-мазгавая траўма і іншымі траўмамі.
Па факце гэтага ДТЗ праводзіцца праверка.
Фота ДАІ