Легкавік пасля ДТЗ у Смаргонскім раёне
5 мая каля 14.45 ў аператыўна-дзяжурную службу Смаргонскага РАУС паступіла паведамленне пра аварыю з цяжкімі наступствамі, канстатуе абласная ДАІ
На месцы аварыі ў Смаргонскім раёне 5 мая
Устанавілі, што 45-гадовая жанчына-кіроўца на легкавіку «Дэу» рухалася па аўтадарозе Смаргонь – Шутовічы – Сівіца ў накірунку Смаргоні і на прамым адрэзку дарогі зачапіла правую па ходу руху збочыну, страціла кіраванне, з’ехала ў кювет і перакулілася.
У выніку ДТЗ муж жанчыны 1977 года нараджэння і 9-гадовая дачка, якія ехалі на заднім сядзенні і не былі прышпілены пасамі бяспекі, атрымалі шматлікія траўмы і былі дастаўлены ў бальніцу.
Па факце гэтай аварыі прызначана праверка.
Фота ДАІ