Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся чатыры пажары, паведамляе МНС
Раніцай 7 мая на Яснай вуліцы ў Лідзе гарэў гараж на тэрыторыі гаражнага кааператыва. У выніку ўзгарання пашкоджана маёмасць у гаражы.
Днём 7 мая ў Астраўцы на Палявой вуліцы гарэў жылы дом. У выніку пажару пашкоджана аздоба сцяны тэрасы на плошчы 1,5 кв.м. і знішчаны садовы столік.
Таксама днём 7 мая ў вёсцы Вялікая Палонка Дзятлаўскага раёна гарэла прыватная гаспадарчая пабудова. Агонь знішчыў дах і пашкодзіў маёмасць у будынку.
Яшчэ адна гаспадарчая пабудова гарэла вечарам 7 мая ў аграгарадку Пераганцы Воранаўскага раёна і была цалкам знішчана агнём.
Прычыны пажараў высвятляюцца.