Сцэна са спектакля
У пятніцу, 10 мая, у Слонімскім драмтэатры пакажуць спектакль пра вайну па п'есе А. Дударава «Не пакідай мяне»
Героя вайны капітана Міхасёва прызначаюць камандзірам спецыяльнай разведгрупы з чатырох чалавек для выканання сакрэтнай місіі. На падрыхтоўку даецца 20 дзён, за якія Міхасёў павінен ператварыць навабранцаў у разведчыкаў. Да ўсяго падрыхтаваны афіцэр не чакаў, што разведгрупа будзе складацца выключна з жанчын, гаворыцца ў анатацыі да спектакля.
У пастаноўцы заняты артысты Галіна Ерамейчык, Дзіяна Федасевіч, Юлія Чурыла, Наталля Кліменка, Ігар Макараў (Сяргей Яўменаў) і Уладзімір Навумік.
Спектакль ідзе на рускай мове.
Пачатак у 17.00. Кошт квітка 12 рублёў.
Фота https://slonimteatr.by