Хрэсны ход на могілках аграгарадка Вострава 12 мая 2024 года
На паэтычнай хвалі
На могілках аграгарадка Вострава Слонімскага раёна
Памінальная сёння нядзеля.
Пабольшала ў вёсцы жывых.
Памяць роду, жывая кудзеля
Да магілаў дзядоў кліча іх.
Напрыехалі зблізу і з далі,
І, здаецца, што вёска жыве,
Як тады, як малымі гулялі
Па ваколіцах родных яе.
Памінальная сёння нядзеля.
Памянём… Памянулі, і зноў
Будзе ткацца жывая кудзеля
Далёка ад родных краёў.
12.05.2024 Вострава