Гарэла ячэйка ў падвале шматкватэрнага дома ў Сялявічах
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, паведамляе МНС
Наступствы пажару ў Сялявічах
16 мая ў 20.04 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у ячэйцы падвала шматкватэрнага жылога дома ў аграгарадку Сялявічы Слонімскага раёна. Агнём пашкоджаны драўляны стэлаж у падвальнай ячэйцы ды закурадымлены сцены і столь.
Згарэла гаспадарчая пабудова ў Караліно
Днём 16 мая гарэла гаспадарчая пабудова ў садовым таварыстве «Спадарожнік – Караліно», што ў вёсцы Караліно Гродзенскага раёна. У выніку ўзгарання гаспадарчая пабудова цалкам знішчана, а таксама пашкоджаны сцены гаража, які знаходзіўся побач.
Прычыны пажараў высвятляюцца.
Фота МНС