Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, паведамляе МНС
18 мая ў 15.59 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у жылым доме, які выкарыстоўваецца як лецішча, у вёсцы Цетаравец Дзятлаўскага раёна. Агонь знішчыў дах і маёмасць, пашкодзіў сцены ў доме.
19 мая ў 02.42 выратавальнікам паведамілі пра пажар у гаражы на тэрыторыі прыватнага домаўладання ў вёсцы Паланая Карэліцкага раёна. У выніку ўзгарання гараж цалкам знішчаны агнём, таксама пашкоджаны задні бампер легкавіка «Opel Vectra», які стаяў каля гаража.
Прычыны пажараў высвятляюцца.