Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся тры пажары, паведамляе МНС
19 мая ў 17.07 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар на прыватным падворку ў аграгарадку Алекшыцы Бераставіцкага раёна — гарэла гаспадарчая пабудова. У выніку пабудова цалкам знішчана агнём.
Вечарам 19 мая на Савецкай вуліцы ў Ваўкавыску згарэлі два матрацы і дзве падушкі.
Таксама позна ўвечары 19 мая на Маладзёжнай вуліцы ў Іўі на стаянцы каля шматпавярховіка гарэў легкавік «Volkswagen Polo» 2016 года выпуску. Агонь пашкодзіў салон машыны.
Прычыны пажараў высвятляюцца.