Падчас спецаперацыі "Фільтр" ДАІ ў Гродне 20 мая
20 мая ў Кастрычніцкім раёне Гродна прайшло спецыяльнае прафілактычнае міліцэйскае мерапрыемства «Фільтр», паведамляе абласная ДАІ
«Фільтруюць» кіроўцаў
Супрацоўнікі ДАІ працавалі ва ўзмоцненым рэжыме, звужалі палосы руху, правяралі кіроўцаў, іх транспарт і дакументы.
Больш за 50 адміністрацыйных правапарушэнняў было выяўлена падчас праверкі. Адсутнасць допуску да ўдзелу ў руху, кіраванне аўтамабілем з тэхнічнымі няспраўнасцямі, ігнараванне паса бяспекі, перавозка дзяцей без утрымліваючага прыстасавання — найбольш распаўсюджаныя з іх. Таксама быў затрыманы адзін бяспраўнік, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ