Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся 4 пажары, 1 чалавек загінуў, паведамляе МНС
Вечарам 21 мая гарэў жылы дом у вёсцы Баля Сольная Гродзенскага раёна. Агонь знішчыў маёмасць, перакрыцці і дах. У агні загінуў гаспадар дома 1966 года нараджэння.
Днём 21 мая выратавальнікам паведамілі пра пажар у жылым доме ў вёсцы Аславяняты Смаргонскага раёна. У выніку ўзгарання знішчаны дах, пашкоджаны сцены і маёмасць у доме.
Таксама днём 21 мая гарэў жылы дом у вёсцы Парэчча Слонімскага раёна. Агонь знішчыў дах дома.
У гэты ж дзень у вёсцы Замасцяны Ашмянскага раёна гарэў дом, які выкарыстоўваецца як лецішча. Там агнём знішчаны дах і пашкоджаны сцены.
Прычыны пажараў высвятляюцца.