Знайшлі ў Ваўкавыскім раёне
Пра гэта паведамляе рэсурс абласной міліцыі
У мінулую суботу ў лесе каля вёскі Падрось Ваўкавыскага раёна падчас аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў супрацоўнікі 9-га упраўлення ГУБАЗіК выявілі 16 гранат Ф-1, 6 узрывальнікаў КТМ і 32 артылерыйскія снарады калібра 45 мм часоў Другой сусветнай вайны.
На месца былі выкліканы сапёры, якія забралі боепрыпасы, а потым знішчылі іх.
Міліцыя нагадвае, што пры выяўленні небяспечных прадметаў патрэбна неадкладна паведамляць у праваахоўныя органы і не спрабаваць рабіць з імі што-небудзь самастойна.
Фота УУС