Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, адзін чалавек загінуў, паведамляе МНС
24 мая ў 22.53 выратавальнікам паведамілі пра пажар у жылым доме ў вёсцы Кастровічы Слонімскага раёна. У выніку ўзгарання знішчана маёмасць, перакрыцці і дах у доме. У агні загінуў мужчына 1966 года нараджэння, які знаходзіўся ў гасцях.
Таксама вечарам 24 мая гарэла прыватная гаспадарчая пабудова ў аграгарадку Дзярэчын Зэльвенскага раёна. Агнём знішчаны дах будынка.
Прычыны пажараў высвятляюцца.