Пасля сутыкнення мікрааўтобуса з матацыклам
24 мая калія 12.00 у Гродне здарылая аварыя з удзелам матацыкла, паведамляе абласная ДАІ
На месцы ДТЗ ў Гродне 24 мая
Устанавілі, што 38-гадовы кіроўца мікрааўтобуса «Пежо» ехаў па Чырвонаармейскай вуліцы ў накірунку вуліцы Касманаўтаў і на скрыжаванні Чырвонаармейскай з вуліцай Мендзялеева няправільна выбраў дыстанцыю і сутыкнуўся з матацыклам «Хонда», якім кіравала 42-гадовая жанчына.
У выніку аварыі жанчыну- матацыкліста з траўмамі рознай ступені цяжкасці даставілі ў бальніцу.
Па факце гэтага ДТЗ прызначана праверка.
Фота ДАІ