Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарылася пяць пажараў, адзін чалавек загінуў, паведамляе МНС
25 мая ў 07.52 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у шалашы ў лесе каля хутара Азярыска ў Ваўкавыскім раёне, падчас якога загінуў мужчына.
Днём 25 мая гарэў жылы дом у гарадскім пасёлку Наваельня Дзятлаўскага раёна. Агонь пашкодзіў дах дома.
Вечарам 25 мая ў вёсцы Лаўрышава Навагрудскага раёна гарэла гаспадарчая пабудова. Агнём знішчаны дах пабудовы і маёмасць у ёй.
Яшчэ адна гаспадарчая пабудова гарэла і была цалкам знішчана агнём ноччу 26 мая ў аграгарадку Гярвяты Астравецкага раёна.
Вечарам 25 мая выратавальнікам паведамілі пра пажар у жылым доме ў аграгарадку Дубна Мастоўскага раёна. Там агонь пашкодзіў знешнюю сцяну дома і частку вадасточнай трубы.
Прычыны пажараў высвятляюцца.