За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыўся адзін пажар, паведамляе МНС
29 мая ў 00.53 выратавальнікам паступіла паведамленне пра загаранне легкавіка «Renault Safrane» 1998 года выпуску на тэрыторыі прыватнага домаўладання на Пясочнай вуліцы ў Гродне. У выніку ўзгарання легкавік знішчаны агнём, а таксама пашкоджаны сцены і перакрыцці ў гаражы.
Прычына пажару высвятляецца.