На месцы наезду на жанчыну ў Гродне 3 чэрвеня
Здарылася гэта 3 чэрвеня каля 00.08, паведамляе абласная ДАІ
Устанавілі, што кіроўца 2001 года нараджэння на легкавіку «Пежо» ехаў па вуліцы Будзёнага ў накірунку вуліцы Ажэшка і па няўважлівасці наехаў на жанчыну 1981 года нараджэння, якая перабягала праезджую частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе злева направа.
У выніку ДТЗ пацярпелая шпіталізавана з закрытым пераломам сярэдняй трэці правай плечавой касці.
Па факце наезду прызначана праверка, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ