Падчас вучэнняў на Слонімскім КПЗ "Альбярцін"
Асноўная задача такіх мерапрыемстваў — праверка гатоўнасці рэагавання дзяжурнага персаналу аб’екта на надзвычайныя сітуацыі і практычная траніроўка выратавальнікаў.
Па тактычным замысле вучэнняў, у выніку перападу напружання адбылося кароткае замыканне тэхналагічнага абсталявання, у выніку чаго загарэлася рухомая лента з паперай і картонам. Агонь хутка распаўсюдзіўся на ўсё памяшканне, якое напоўнілася едкім дымам.
На месца ўмоўнага пажару неадкладна прыбылі выратавальнікі і стварылі аператыўны штаб для каардынацыі дзеянняў і ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі. Падраздзяленні МНС пачалі тушыць умоўны пажар і ратаваць «пацярпелых».
Байцы МНС і персанал завода паспяхова справіліся з задачай.
Пасля практычнай атпрацоўкі намеснік начальніка Слонімскага райаддзела МНС Юрый Булыка падвёў вынікі вучэнняў і даў персанальную адзнаку дзеянням усіх падраздзяленняў, адзначаецца ў паведамленні.
Фота МНС