На месцы наезду на жанчыну ў Ваўкавыску
6 чэрвеня каля 11 гадзін 50-гадовы кіроўца легкавіка «Аўдзі» паварочваў з Брэсцкай вуліцы на вуліцу Жолудава ў Ваўкавыску і на пешаходным пераходзе наехаў на 58-гадовую жанчыну, паведамляе рэсурс абласной ДАІ
Абодва рухаліся на дазвольнае святло светлафора. У выніку наезду жанчыну з траўмамі рознай ступені цяжкасці даставілі ў бальніцу, адзначаецца ў паведамленні.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што на пешаходных пераходах кіроўца абавязаны прапускаць пешаходаў.
Фота ДАІ