Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, паведамляе МНС
Раніцай 7 чэрвеня на Магістральнай вуліцы ў Гродне гарэў легкавік. У выніку ўзгарання пашкоджаны маторны адсек машыны.
Ноччу 8 чэрвеня ў вёсцы Муравана Бераставіцкага раёна гарэў жылы дом. Агонь пашкодзіў дах і перакрыцці. Таксама закурадымлены сцены, столь і маёмасць у доме.
Прычыны пажараў высвятляюцца.