Легкавік пасля пажару
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары паведамляе МНС
Днём 10 чэрвеня на Зялёнай вуліцы ў гарадскім пасёлку Рось Ваўкавыскага раёна загарэўся легкавік. У выніку ўзгарання аўтамабіль быў знішчаны агнём.
Грузавік пасля пажару
Вечарам 10 чэрвеня на вуліцы Пралыгіна ў Лідзе гарэў грузавік. У выніку ўзгарання агнём пашкоджаны маторны адсек, салон, элементы кузава, а таксама пашкоджана лакафарбавае пакрыццё аўтамабіля, які стаяў побач.
Суседняя машына пасля пажару
Прычыны пажараў высвятляюцца.
Фота МНС