Наверх
Слоним
пасмурно
-1 °C
Зельва
пасмурно
-1 °C
Волковыск
пасмурно
-1 °C
Мосты
пасмурно
-1 °C
Дятлово
пасмурно
-1 °C
Барановичи
пасмурно
-1 °C
EUR 3.5911
USD 3.415
RUB(100) 3.3927
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Пажары на Гродзеншчыне: у Карэліцкім раёне ад агню пацярпелі муж і жонка

15 июня 2024 9:08
Поделиться:

Ілюстрацыйнае фота

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся тры пажары, траўмаваны два чалавекі, паведамляе МНС

15 чэрвеня ў 00.40 выратавальнікам паведамілі пра пажар у жылым ломе ў вёсцы Беразавец Карэліцкага раёна. У выніку ўзгарання знішчана маёмасць, перакрыцці і дах, пашкоджаны сцены ў доме. Гаспадыня дома 1978 года нараджэння і яе муж 1989 года нараджэння былі шпіталізаваны з атручваннем прадуктамі гарэння.

Днём 14 чэрвеня на Гаспадарчай вуліцы ў Гродне загарэўся легкавік “Лада-Веста”. Агнём пашкоджана панэль прыбораў, закурадымлены салон машыны.

У гэты ж дзень на Лугавой вуліцы ў Дзятлаве гарэла прыватная гаспадарчая пабудова. Агонь пашкодзіў маёмасць і дах у будынку.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Наш канал в Telegram